БЕЛ Ł РУС

Цягнік Мінск-Алматы пачне хадзіць 27 мая

24.05.2012 / 16:50

Цягнік будзе складацца з 14 вагонаў.

Новы цягнік Мінск-Алматы пачне курсіраваць з 27 мая, паведаміў намеснік начальніка пасажырскай службы Беларускай чыгункі Сяргей Мацкевіч.

Цягнік будзе курсіраваць адзін раз у тыдзень з адбыццём з Мінска па нядзелях і прыбыццём у Алматы па чацверах.

У склад цягніка першапачаткова ўвойдзе 14 вагонаў, аднак іх колькасць можа мяняцца ў залежнасці ад попыту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула