БЕЛ Ł РУС

Жыхар Смаргоні кінуўся пад цягнік

24.05.2012 / 18:58

Малады мужчына скончыў жыццё самагубствам на чыгунцы.

Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС, 23 мая ў 15.52 на 860-м кіламетры перагону Залессе — Смаргонь скончыў жыццё самазабойствам непрацуючы жыхар Смаргоні 1988 года нараджэння — ён кінуўся пад грузавы цягнік № 2777 Маладзечна — Кяна.

Устаноўлена, што малады чалавек сядзеў на рэйках.

Калі ён убачыў, што па другім пуці набліжаецца таварны састаў, перабег цераз чыгуначнае палатно і кінуўся пад колы цягніка.
Машыніст прымяніў экстраннае тармажэнне, аднак пазбегнуць наезду не ўдалося, мужчына загінуў на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула