Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці беларусізаваў свае бланкі
Раней бланкаў на беларускай мове не было.
Цяпер па-беларуску можна падаць заяўку на выдачу патэнта на вынаходства, на прамысловы ўзор, на карысную мадэль, на рэгістрацыю таварнага знака. Бланкі размешчаны на афіцыйным сайце цэнтра.