БЕЛ Ł РУС

Палітвязню Лобаву бандэроллю перададуць.. пломбу

26.05.2012 / 15:30

Nashaniva.com

Каб залячыць Эдуарду хворы зуб, ягонай маці трэба адправіць пэўныя лекі ў калонію праз бандэроль.

Палітвязень Эдуард Лобаў, каб залячыць хворы зуб, чакае з волі бандэролі з лекамі.

Каб залячыць Эдуарду хворы зуб, ягонай маці трэба адправіць пэўныя лекі ў калёнію праз бандэроль. Інакш лячэньня не адбудзецца.

«У іх у калёніі ёсьць лекар, ёсьць апаратура, але кажуць, што няма прэпаратаў, каб зрабіць і паставіць плёмбу. Вось мушу бандэрольлю адпраўляць», - кажа яна.

* * *

Эдуард Лобаў быў асуджаны на 4 гады паводле абвінавачаньня ў хуліганстве. Паводле суду, разам са Зьмітром Дашкевічам яны нібыта зьбілі мінакоў у Менску. Гэта здарылася за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў. У судзе пацярпелыя давалі паказаньні, схаваўшы твары ад публікі. Лобаў і Дашкевіч заявілі, што бойку справакавалі спэцслужбы. Эдуард Лобаў адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калёніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула