БЕЛ Ł РУС

Масква: затрыманні апазіцыянераў на Арбаце

27.05.2012 / 17:54

Бяруць людзей з апазіцыйнай сімволікай.

«Белае дэфіле» завяршылася на Краснай плошчы ў Маскве, больш за сто апазіцыянераў прыйшлі ў белай адзежы і з белымі стужкамі.

Затым група ўдзельнікаў адправілася ў бок Арбата, дзе працягваюцца бестэрміновыя «народныя гулянні».

У пачатку вуліцы дарогу ім заступіў аўтобус з АМАПам, пасля чаго паліцыянты затрымалі некалькіх актывістаў.

Удзельнікі акцыі скандавалі: "Ганьба" і крычалі "За што?"

Інфармацыю аб затрыманнях пацвярджаюць самі ўдзельнікі акцыі ў Twitter. Паводле іх інфармацыі, паліцыя працягвае затрымліваць людзей у белым з стужкамі.

Мэта акцыі «Белае дэфіле» -- праверыць, ці можна ў Маскве бесперашкодна гуляць у белым і з апазіцыйнай сімволікай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула