БЕЛ Ł РУС

Пераможца «Еўрабачання» сустрэлася з азербайджанскай апазіцыяй

27.05.2012 / 21:23

дадалося відэа візіту

«Правы чалавека парушаюцца ў Азербайджане штодня. Пра гэта нельга маўчаць», — сказала Лорын.

Пераможца міжнароднага конкурсу «Еўрабачанне-2012» Лорын (Loreen) заявіла, што асудзіла рэпрэсіі азербайджанскага рэжыму. Пра гэта са спасылкай на апазіцыйную газету «Азадлыг» (Azadliq) паведаміў тэлеканал Al Jazeera.

«Правы чалавека парушаюцца ў Азербайджане штодня. Пра гэта нельга маўчаць», — сказала Лорын.

Як паведаміла AFP, на прэс-канферэнцыі, якая адбылася пасля «Еўрабачання», на пытанне, як яна будзе падтрымліваць у далейшым азербайджанскі народ, Лорын сказала: «Усім сэрцам».

На мінулым тыдні шведская спявачка сустрэлася з актывістамі апазіцыйнага руху, якія абвінавацілі ўрад у гвалтоўным высяленні грамадзян напярэдадні песеннага свята для «ўпрыгажэння» Баку [вёску выселілі, каб пабудаваць Крыстал Хол — НН].
Паводле «Азадлыг», Лорын атрымала заўвагу ад азербайджанскага ўрада за тое, што яна выступае з палітычнымі заявамі, якім «няма месца падчас музычнай падзеі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула