БЕЛ Ł РУС

Аварыя на Ангарскай: «Форд» урэзаўся ў тралейбус

29.05.2012 / 01:20

28 мая раніцай на вуліцы Ангарскай (прыпынак вул. Магнітная) тралейбус пад’ехаў да прыпынку, і ў той момант, калі пасажыры пачалі выходзіць, у яго на поўным ходзе ўрэзаўся «Форд».

Ніхто з пасажыраў тралейбуса не пацярпеў, паведамілі ў праграме «Сталічныя падрабязнасці» на СТВ. Кіроўцу легкавіка з пераломамі даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі. У салоне аўто знаходзілася некалькі чалавек. Яны не пацярпелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула