БЕЛ Ł РУС

За год рынак ВК-тэлевізараў у Беларусі ўзрос на 17%

29.05.2012 / 09:29

За мінулы год рынак вадкакрысталічных тэлевізараў у Беларусі ўзрос на 17% да 210 тыс. адзінак. Пра гэта 28 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў Ён Су Чой, кіраўнік беларускага прадстаўніцтва Samsung Electronics.

Паводле ацэнак спецыялістаў паўднёвакарэйскай кампаніі, да канца 2012 года рынак тэлевізараў у Беларусі можа ўзрасці да 250 тыс. Пры гэтым летась на беларускім рынку тэлевізары Samsung занялі першае месца ў сегменце з доляй прыблізна 45%.

Па крытэрыі «дыяганаль экрана» доля продажу тэлевізараў Samsung у 2011 годзе была наступнай: тэлевізары з дыяганаллю 19–26 цаляў склалі 13% у агульным аб’ёме продажу, 32–37 цаляў — 57%, 40 цаляў і вышэй — 30%.

Samsung таксама актыўна развівае «воблачныя» сэрвісы. У тэлевізарах лінейкі 2012 года (прэміум-сегмент) дадатак Family Story ужо пабудаваны на cloud-сэрвісе, што дае карыстальнікам шырокія магчымасці па абмене інфармацыяй і сувязі розных прыстасаванняў у агульную сетку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула