БЕЛ Ł РУС

Мясніковіч паляцеў у Туркменістан

29.05.2012 / 09:50

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч адправіўся сёння ў Ашхабад для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД. У час візіту прэм’ер-міністра ў Туркменістан запланаваны шэраг сустрэч у
двухбаковым і шматбаковым фарматах.

30 мая кіраўнік беларускага ўрада прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД. У парадку дня пасяджэння 30 пытанняў. Кіраўнікі ўрадаў разгледзяць канцэпцыю лібералізацыі рынку фінансавых паслуг дзяржаў СНД. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена падрыхтоўцы пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне інтэграванага валютнага рынку. Плануецца таксама прыняцце стратэгіі развіцця фізічнай культуры і спорту да 2020 года і пагаднення аб савеце па турызму. Прэм’ер-міністры краін СНД таксама зацвердзяць план мерапрыемстваў на 2012–2013 гады па рэалізацыі стратэгіі міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула