БЕЛ Ł РУС

МЗС Польшчы абверг заяву МЗС Беларусі

29.05.2012 / 11:15

Прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі абверг словы свайго беларускага калегі Андрэя Савіных пра тое, што ў Беларусі працуе 26 польскіх консулаў супраць 12 беларускіх консулаў у Польшчы.

«Консулаў Беларусі ў Польшчы — 12, і польскіх консулаў з правам выдачы віз у Беларусі таксама 12», — сказаў ён.

Паводле яго словаў, па чатыры польскіх консулы працуюць у Мінску, Брэсце і Гродне. Пры гэтым ён адзначыў, што розніца паміж працай беларускіх консулаў у Польшчы і польскіх у Беларусі такая, што ў 2011 годзе «яны выдалі 70 тыс. віз, а мы выдалі ў Беларусі 300 тыс. віз», перадае Gazeta Wyborcza.

«Праблема з выдачай віз у Беларусі ўзнікае праз тое, што ў нас занадта мала консулаў. Таму мы яшчэ раз заклікаем Беларусь павялічыць колькасць польскіх консулаў з паўнамоцтвамі выдаваць візы ў Беларусі, тым больш што ў нас ёсць шмат заяваў на візу. Мы маглі б разгледзець да 100 тыс. больш заяваў», — сказаў ён.

Такога ж меркавання прытрымліваецца і генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хадкевіч. «Каля двух гадоў штогод расце на 50% колькасць выдадзеных віз, але з тым жа лікам консулаў. Гэта асноўная праблема. Калі б у нас было больш консулаў, выдавалі б больш віз», — лічыць дыпламат.

Як паведамляў Тэлеграф, у МЗС Беларусі не бачаць неабходнасці ў павелічэнні ліку польскіх консульскіх супрацоўнікаў у рэспубліцы. Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў, што польскую консульскую службу ў Беларусі прадстаўляюць 26 консульскіх супрацоўнікаў, а ў Польшчы працуе толькі 12 беларускіх консулаў. Нагрузка па выдачы віз на аднаго консула супастаўная, разам з тым чэргі ў беларускіх замежных установах значна меншыя, адзначыў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула