Даляр вырас на 20 рублёў, еўра — на 10
29 мая на таргах Беларускайвалютна-фондавай біржы беларускі рубель крыху саступіў і даляра, і еўра.
Курс даляра вырас на 20 рублёў да 8240 рублёў.
Еўра вырас на Br10 да 10 350 рублёў.
Расійскі рубель патаннеў на паўтара рублі да 257 беларускіх.