БЕЛ Ł РУС

За суткі карыстальнікі ўзламалі мільён iOS-прылад

29.05.2012 / 11:55

За суткі пасля выхаду ўтыліты Absinthe 2.0 было ўзламана больш за мільён iOS-прылад — 211,4 тыс. новых iPad і больш 973 тыс. іншых дэвайсаў пад кіраваннем мабільнай аперацыйнай сістэмы Apple.

Пра гэта ў сваім твітары паведамілі распрацоўшчыкі ўтыліты, Chronic-Dev Team. Адзначаецца, што праграма даступная для Mac, Linux і Windows.

Раней распрацоўшчыкі паведамілі, што працэдура джэйлбрэйку праходзіць вельмі хутка і простая для карыстальніка. Перад пачаткам рэкамендуецца зрабіць рэзервовае капіяванне, а затым выдаліць увесь кантэнт і скінуць наладкі.

Нагадаем, джэйлбрэйк даступны для ўсіх мадэляў iPad, у тым ліку самых новых, смартфонаў iPhone 3GS, iPhone 4/4S і для iPod touch трэцяга і чацвёртага пакаленняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула