У Мінск 1 чэрвеня вяртаюць тэлеканал «Еўраньюс»
Ён адновіць вяшчанне ў кабельных сетках МТІС.
Нагадаем, што вяшчанне канала ў мінскіх кабельных сетках МТІС спынілася з 1 студзеня.
На МТІС кажуць, што пры ранейшым кіраўніцтве шэраг дамоваў быў складзены праз афшорных пасярэднікаў, інфармуе БелТА. Новае кіраўніцтва прадпрыемства выйшла непасрэдна на стваральнікаў тэлеканалу. Дзякуючы гэтаму, кажа нядаўна прызначаны дырэктар МТІС Міхаіл Мілаванаў, кошт на вяшчанне «Еўраньюс» знізіўся больш як у 12 разоў.