БЕЛ Ł РУС

Экс-прэзідэнт Ліберыі асуджаны на 50 гадоў турмы

30.05.2012 / 14:8

Былы прэзідэнт Ліберыі Чарлз Тэйлар асуджаны Спецыяльным трыбуналам па Сьера-Леонэ ў Гаазе на 50 гадоў пазбаўлення волі за злачынствы супраць чалавечнасці ў 1991–2002 гадах. Гаворка ідзе пра грамадзянскую вайну ў Сьера-Леонэ, падчас якой Тэйлар падтрымліваў паўстанцаў.

Суддзя заявіў, што каб аддзячыць падтрымку зброяй паўстанцы перапраўлялі Тэйлару і яго атачэнню «крывавыя дыяменты».

Мяцежнікі з Рэвалюцыйнага аб’яднанага фронту дзейнічалі вельмі жорстка: яны забівалі і калечылі мірных жыхароў, гвалтавалі жанчын і дзяўчынак.

Тэйлар не прызнаў сваю віны, у той час як адвакаты палічылі прысуд «празмерным».

Пракуратура раней патрабавала для яго 80 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула