БЕЛ Ł РУС

У Мінску з'явілася першае электроннае табло на прыпынку + фота

30.05.2012 / 20:57

Паставілі яго на прыпынку «Чэрвеньскі рынак».

Паставілі яго на прыпынку «Чэрвеньскі рынак» у бок Партызанскага праспекта. Цяпер пасажыры ведаюць, колькі неабходна чакаць тралейбуса ці аўтобуса патрэбнага маршруту.

Пакуль навінка працуе ў тэставым рэжыме, і давяраць яе дадзеным на ўсе сто адсоткаў транспартнікі не рэкамендуюць. Аднак карэспандэнт ужо паспеў пераканацца асабіста — паказанні абсалютна дакладныя!

Расклад загружаецца аўтаномна. Ад білетнага кіёска падведзена толькі электрасілкаванне.

У выпадку поспеху тэставай эксплуатацыі, усталяваць такія ж электронныя табло могуць на ўсіх прыпынках грамадскага транспарту ў Мінску — зразумела, калі будзе адпаведнае фінансаванне.

Цікава, што навінка выклікала шчырае здзіўленне нават білетных кантралёраў, якія прыехалі на прыпынак — па іх словах, яны ўбачылі такі цуд тэхнікі ўпершыню.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула