БЕЛ Ł РУС

БДУІР адмяніў павышэнне кошту навучання пасля ліста з міністэрства

31.05.2012 / 09:14

Раней, 23 мая, цэны на навучанне былі паднятыя задняй датай — з 10 мая.

Такое рашэнне было прынятае пасля атрымання ліста ад Мінадукацыі Беларусі.

«У адпаведнасці з інфармацыяй Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (ліст Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.05.201211-01-07/849) загадам № 151 ад 30.05.2012 адменены загад № 139 ад 23.05.2012 аб усталяванні новых цэнаў на платнае навучанне ў БДУІР з 10 мая 2012 года», — гаворыцца ў заяве ўніверсітэта.

Сам тэкст ліста Мінадукацыі не прыводзіцца. «Аплату за вясновы семестр 2011/2012 навучальнага года неабходна правесці ў адпаведнасці з загадам рэктара ўніверсітэта № 249 ад 09.02.2012», — падсумаваў у сваім паведамленні БДУІР.

Нагадаем, раней, 23 траўня, цэны на навучанне былі паднятыя задняй датай — з 10 траўня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула