БЕЛ Ł РУС

Нацыянал-бальшавікі сустрэлі Пуціна моцным рускім словам

31.05.2012 / 09:59

+ фота расцяжкі на шляху картэжу

А што вы хацелі? Супольнасць культур.

Расцяжка з нецэнзурнымі словамі з’явілася на дарозе з аэрапорта «Мінск-2».

Напярэдадні візіту Уладзіміра Пуціна ў Мінск 31 мая беларускія нацыянал-бальшавікі вывесілі на мосце над дарогай з аэрапорта «Мінск-2» расцяжку з пратэстам супраць візіту. Пры гэтым дадзены лозунг вельмі гарманічна размясціўся побач з афіцыйным транспарантам, які вітае расійскага кіраўніка.

За дзень да правядзення акцыі ля сваіх пад’ездаў, па шляху на працу і вучобу, былі прэвентыўна затрыманыя і асуджаныя судом Маскоўскага раёна г. Мінска нібыта за дробнае хуліганства (тыпу, лаяліся матам) нацыянал-бальшавікі Яўген Контуш (5 сутак адміністрацыйнага арышту), Зміцер Сіняк (5 сутак), Зміцер Паліенка (10 сутак).

Нагадаем, што паездка ў Мінск — першы дзяржаўны візіт Пуціна на пасадзе прэзідэнта Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула