БЕЛ Ł РУС

ДТЗ пад Брэстам: загінулі двое, пацярпелі два памежнікі

31.05.2012 / 10:00

Два чалавекі загінулі і тры параненыя ў выніку дарожна-транспартнага здарэння, што здарылася вечарам 30 мая ў Брэсцкім раёне.

Прыкладна ў 21.15 паблізу вёскі Тамашоўка 39-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы без вадзіцельскага пасведчання аўтамабілем «Аўдзі», пры выездзе на галоўную дарогу не прапусціў «УАЗ» з ваеннаслужачымі пагранічнай службы.

У выніку ДТЗ кіроўца «Аўдзі» і 32-гадовы пасажыр загінулі. Абодва — рабочыя ААТ «Камароўка».
З траўмамі ў бальніцу дастаўлены яшчэ адзін пасажыр легкавога аўтамабіля — мужчына 1983 года нараджэння, намеснік начальніка памежнай заставы, і салдат-памежнік, якія знаходзіліся ў аўтамашыне «УАЗ».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула