БЕЛ Ł РУС

Cтыпендыяльная праграма Gaude Polonia

31.05.2012 / 10:23

Nashaniva.com

Нацыянальны цэнтр культуры абвяшчае конкурс на атрыманне стыпендыі на шасцімесячны курс навучання ў Польшчы ў рамках стыпендыяльнай праграмы міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча Gaude Polonia.

Праграма Gaude Polonia прызначаная для маладых дзеячаў культуры і перакладчыкаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Курс навучання ў Польшчы пачнецца 1 лютага і будзе доўжыцца да 31 ліпеня 2013 года. Набор удзельнікаў праводзіцца на конкурснай аснове. Кандыдаты павінныя валодаць польскай мовай на базавым узроўні.

Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2011 года.

Падрабязную інфармацыю пра Праграму і бланкі анкет можна атрымаць на інтэрнэт-старонцы цэнтра і ў Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве (тэл. +48 22 210 01 21, e-mail: bogumila.berdychowska@nck.pl), а таксама ў Польскім Інстытуце ў Мінску (Мінск, вул. Валадарскага, 6; тэл. (8017) 200-63-78, (8017) 2009581).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула