БЕЛ Ł РУС

Докшыцкі раён: мясцовы жыхар хацеў разабраць па цаглінах закінуты будынак і апынуўся пад завалам

31.05.2012 / 11:07

Учора ўвечары выратавальнікам давялося аказваць тэрміновую дапамогу 53-гадоваму жыхару вёскі Круляўшчызна (Докшыцкі раён Віцебскай вобласці), які самавольна паспрабаваў дэмантаваць неэксплуатаваны аднапавярховы будынак і апынуўся пад завалам. Мужчына вырашыў разабраць пабудову па цаглінах, але не выканаў элементарных правілаў бяспекі.

— Падчас разбору сцяны абрынулася перакрыцце, і бетонная пліта ўпала на мужчыну, — расказала Марына Фандо, прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС. — «Хуткую» выклікала сужыцелька пацярпелага, якая дапамагала яму з разборам будынка. Калі дактары зразумелі, што не ў сілах дастаць чалавека з-пад завалаў, патэлефанавалі ратавальнікам.

Са шматлікімі пераломамі пацярпелага даставілі ў рэанімацыю докшыцкай бальніцы. Яго стан ацэньваецца як цяжкі. Як высветлілася, мужчына з сужыцелькай разбіралі будынак для асабістых патрэбаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула