БЕЛ Ł РУС

Беларусь з 1 чэрвеня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

1.06.2012 / 09:56

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў № 492 ад 30 мая 2012 года.

Экспартная пошліна на нафту з 1 чэрвеня згодна з дакументам зніжана з $448,6 да $419,8 за 1 т. Адзіная стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (акрамя бензіну), якая з 1 кастрычніка 2011 года ўніфікавана на ўзроўні 66 працэнтаў пошліны на нафту, з 1 чэрвеня складзе $277 за 1 т супраць $296 за 1 т у маі 2012 года. Такая ж пошліна ўстаноўлена на бензол, талуол, ксілолы. На таварныя бензіны і прамагонны бензін стаўка вывазных мытных пошлін зыходзячы з каэфіцыента 0,9 складае $377,8 замест $403,7 за 1 т у маі. Разам з тым пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы павысілася са $196,6 да $237,1.

Пастановай унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў № 1932 ад 31 снежня 2010 года «Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін у дачыненні да нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь». Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам № 716 ад 31 снежня 2010 года «Аб стаўках вывазных мытных пошлін».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула