БЕЛ Ł РУС

Мезін пакідае мінскае «Дынама»

1.06.2012 / 12:10

«Клуб не бачыць Андрэя ў складзе клуба. Не задавальняе яго цяперашні ўзровень гульні»

Галкіпер Андрэй Мезін і канадскі форвард Даніэль Корса пакідаюць хакейнае мінскае «Дынама». Пра гэта на сустрэчы з журналістамі паведаміў спартыўны дырэктар клуба Ігар Матушкін.

Паводле словаў Матушкіна, «клуб не задавальняў узровень гульні Корса ў мінулым сезоне».

З Мезіным было вырашана скасаваць пагадненне пасля чэмпіянату свету.

«Клуб не бачыць Андрэя ў складзе каманды. Не задавальняе яго цяперашні ўзровень гульні», — сказаў Матушкін.

Нагадаем, што на нядаўнім чэмпіянаце свету па хакеі Андрэй Мезін самавольна пакінуў размяшчэнне зборнай Беларусі пад кіраўніцтвам Кары Хейкілі і з’ехаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула