БЕЛ Ł РУС

Змітра Бандарэнку знялі з цягніка Вільня — Мінск

2.06.2012 / 20:47

СМ

Былы палітвязень вяртаўся з жонкай з Друскенікаў, дзе праходзіў курс рэабілітацыі.

Былы палітвязень вяртаўся з жонкай з Друскенікаў, дзе Зміцер праходзіў курс рэабілітацыі, Бандарэнкі ехалі вячэрнім цягніком Вільня -- Мінск.

Пры перасячэнні мяжы ў Гудагаі Бандарэнку загадалі выйсці для вобшуку і праверкі дакументаў. Цягнік у гэты час з’ехаў.

Да Мінска яму прыйшлося дабірацца наступным цягніком.

Нагадаем, што каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» быў арыштаваны 19 снежня 2010 г., пасля Плошчы, і асуджаны на два гады калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту на вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Ён з’яўляўся даверанай асобай Андрэя Саннікава. 15 красавіка 2012 года яго выпусцілі на свабоду, прашэнне аб памілаванні напісаў 1 лютага. У турме ён перанёс аперацыю на хрыбетніку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула