БЕЛ Ł РУС

Новыя рэйкавыя аўтобусы і двухпавярховыя вагоны будуць курсаваць па Віцебскай вобласці

5.06.2012 / 09:49

Да канца года ў Віцебскім аддзяленні Беларускай чыгункі з'явяцца рэйкавыя аўтобусы.

Першапачаткова плануецца, што яны будуць эксплуатавацца на маршрутах Віцебск — Езярышча і Круляўшчызна — Лынтупы. Сёлета такія транспартныя сродкі ўжо пачалі курсаваць у Гомельскай вобласці. На думку чыгуначнікаў, яны эфектыўныя на маршрутах з нізкай загрузкай пасажыраў. Рэйкавы аўтобус здольны перавозіць да 190 пасажыраў, а яго выкарыстанне ў тры разы ў параўнанні са звычайнымі дызелямі скарачае спажыванне паліва.

Не за гарамі і з’яўленне на Беларускай чыгунцы двухпавярховага рухомага саставу. Такія вагоны добра сябе зарэкамендавалі ў краінах Еўропы, паведамляе выданне «Транспартны веснік».

Пра гэта расказаў начальнік пасажырскага аддзела УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Сяргей Лядзенка. Акрамя таго ён адзначыў, што чыгуначнікі ў апошнюю нядзелю мая традыцыйна пераходзяць на летні расклад. Істотных змен у Віцебскай вобласці не прадбачыцца.

Па-ранейшаму будуць хадзіць 22 пары прыгарадных цягнікоў, якія курсуюць як па тэрыторыі Віцебшчыны, так і за яе межамі, і 26 пар міжнародных і рэгіянальных цягнікоў. Віцебскае аддзяленне забяспечвае бесперасадачнае злучэнне з Масквой, Санкт-Пецярбургам, Карагандой, Мурманскам, Валгаград, Адэсай, Сімферопалем і Еўпаторыяй.

Віцебскія чыгуначнікі перавозяць больш за 8 млн пасажыраў у год. У касах абноўленага чыгуначнага вакзала абслугоўваецца каля 2,5 млн чалавек. Ва УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» працуе каля 9 тыс. чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула