БЕЛ Ł РУС

Спісы дамоў, што падлягаюць капрамонту, будуць публікавацца ў СМІ да 1 лютага

5.06.2012 / 10:11

У Беларусі спісы жылых дамоў, якія падлягаюць капітальнаму рамонту, будуць зацвярджацца і публікавацца ў СМІ да 1 лютага, паведаміў у панядзелак на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Эдмунд Грышкевіч.

«Каб урэгуляваць правядзенне капітальнага рамонту ў жылым фондзе Беларусі, у новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса вызначана наступная норма: спісы дамоў, якія падлягаюць капрамонту, павінны быць зацверджаны і апублікаваны ў друкаваных і электронных СМІ да 1 лютага. Акрамя таго, з уласнікамі дамоў будуць заключацца адпаведныя дамовы, дзе будуць распісаны дзеянні арганізацый, якія робяць капрамонт, парадак іх ажыццяўлення, тэрміны завяршэння работ і іншае», — адзначыў прадстаўнік міністэрства.

Асноўная мэта ўнясення гэтых норм, на думку старшыні пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлю і прыватызацыі Галіны Палянскай, — палепшыць у краіне працэс ажыццяўлення капітальнага рамонту жыллёвага фонду. «Нормы, якія ўвайшлі ў новую рэдакцыю кодэкса, выразна рэгламентуюць тэрміны і графікі правядзення работ. Вялікай перавагай з’яўляецца такое новаўвядзенне, як заключэнне дагавораў з уласнікамі на правядзенне работ па капрамонту. Гэта аснова і гарантыі для грамадзян, бо калі ўмовы дагавора не выконваюцца, можна звярнуцца ў суд і запатрабаваць належнага выканання прапісаных у дагаворы работ», — падкрэсліла дэпутат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула