БЕЛ Ł РУС

Патрабаваў кіраўніцтва Беларусі: Пенсіянер пад Сянном захапіў у закладнікі сям'ю і забіў дзяўчыну

5.06.2012 / 11:28

Хату ўзялі штурмам.

Жыхар Сенненскага раёна захапіў сям’ю і забіў дзяўчыну, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.

У панядзелак вечарам пенсіянер 1950 года нараджэння з вёскі Рулеўшчына, уварваўся ў дом 58-гадовага знаёмага з суседняй вёскі Старая Беліца і стаў пагражаць вяскоўцу і дзвюм яго дачкам нажом.
Утрымліваючы ў доме прысутных, мужчына, што знаходзіўся ў неадэкватным стане, выстаўляў патрабаванні аб сустрэчы з рознымі кіраўнікамі вышэйшага ўзроўню дзяржаўнага кіравання.

З дому змагла выбегчы 17-гадовая дачка гаспадара, якая і выклікала супрацоўнікаў міліцыі. У 1.30 ночы, скарыстаўшыся аслабленнем увагі зламысніка, змог уцячы і бацька сямейства. У доме заставалася толькі яго старэйшая дачка 1991 года нараджэння.

Супрацоўнікі міліцыі і мясцовых органаў улады, што прыбылі на месца здарэння, прынялі рашэнне аб штурме.
У выніку зламыснік быў затрыманы. У доме быў знойдзены труп старэйшай дачкі гаспадара кватэры з колата-рэзанай ранай.

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч.2 арт.139 КК Рэспублікі Беларусь (забойства). Матывы здзяйснення злачынства высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула