БЕЛ Ł РУС

Чатыры вечарыны «Свабоды»

5.06.2012 / 13:47

У Мінску адзначаецца 10-годдзе кніжнай серыі «Бібліятэка Свабоды». Сёння — сустрэча з Уладзімірам Арловым.

5 чэрвеня ў кнігарні «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а) Уладзімір Арлоў прадставіць сваю новую кнігу «Пакуль ляціць страла. 100 пытаньняў пісьменьніку» з серыі «Бібліятэка Свабоды». Пачатак у 18.30.

6 чэрвеня Таварыства вольных літаратараў уручае прэмію «Гліняны Вялес» за 2011 год. Лаўрэат — Аляксандр Лукашук з кнігай «Палёт матылька. Освальд у Менску»
з серыі «Бібліятэка Свабоды». У імпрэзе возьмуць удзел Алесь Аркуш і Аляксандар Лукашук. Кнігарня «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 18.30.
7 чэрвеня «Бібліятэка Свабоды» святкуе сваё 10-годдзе і запрашае публіку на прэзентацыю новай кнігі «Слоўнік Свабоды». Кнігарня «логвінаЎ» (пр. Незалежнасьці, 37а). Пачатак у 18.30.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула