БЕЛ Ł РУС

У ДТЗ у Старадарожскім раёне загінулі возчык, пасажыр гужавой павозкі і конь

6.06.2012 / 12:02

Справа на падставе часткі 3 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса за парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула смерць па неасцярожнасці двух і больш чалавек,
распачата Старадарожскім аддзелам Следчага камітэта па факце ДТЗ, што здарылася вечарам 5 чэрвеня.

Згодна з міліцэйскай зводкай, прыблізна ў 22.30 30-гадовы вадзіцель аўтамабіля «Мэрсэдэс-Бенц-Спрынтэр-208Д» на дарозе Бабруйск — Глуск — Любань Старадарожскага раёна Мінскай вобласці пры сустрэчным раз’ездзе з «Аўдзі-80» учыніў наезд на гужавую павозку, што рухалася ў спадарожным напрамку. У павозцы знаходзіліся мужчына 1967 года нараджэння і жанчына 1973 года нараджэння.

У выніку ДТЗ возчык і пасажыр павозкі памерлі на месцы здарэння. Аварыя здарылася ў цёмны час сутак, гужавая павозка была абсталявана святлоадбіўнымі элементамі. Сутыкненне было настолькі моцным, што загінулі не толькі людзі, але і конь.

Праваахоўныя органы высвятляюць, дзе ўсё-такі рухалася гужавая павозка, ці стварала яна перашкоды для аўтамабіляў. Папярэдне ўстаноўлена, што возчык і яго пасажырка знаходзіліся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула