БЕЛ Ł РУС

Самы бедны банкір у свеце Ермакова: Мой заробак — $1000 у месяц

6.06.2012 / 12:07

А сярэдні заробак па Нацбанку не дацягвае да 500 даляраў.

Падчас сённяшняй прамой лініі, арганізаванай «Народнай газетай», старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова расказала пра ўзровень свайго даходу і тыя заробкі, якія атрымліваюць работнікі Нацбанка.

«Чыстымі, пасля выплаты ўсіх падаткаў мой заробак складае прыкладна $1000 у месяц», — адзначыла Надзея Андрэеўна.

У сярэднім па Нацыянальнаму банку заробак пакуль не дацягвае да сярэдняга па Мінску.

«Пакуль не дацягвае да $500», — сказала Ермакова.

Паводле яе слоў, для павышэння сярэдняга заробку робіцца многае. «Праводзіцца планавае скарачэнне кадраў, іх аптымізацыя», — падкрэсліла кіраўнік Нацбанка.

Раней, нагадаем, міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў распавёў, што ён атрымлівае $750 у месяц. А Аляксандр Лукашэнка ў рамках свайго паслання да беларускага народу згадаў, што яго зарплата каля $2000.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула