БЕЛ Ł РУС

БМЗ адмаўляе пастаўкі арматуры ў ЗША

7.06.2012 / 10:18

Беларускі металургічны завод адмаўляе продаж арматуры па дэмпінгавых цэнах.

ААТ «Беларускі металургічны завод» (БМЗ) з 2000 года не пастаўляе арматуру ў ЗША, і таму незразумела, пра якое антыдэмпінгавае расследаванне можа ісці гаворка. Пра гэта заявіў прэс-сакратар БМЗ Аляксандр Алесік, каментуючы паведамленне аб тым, што Міністэрства гандлю ЗША 1 ліпеня плануе пачаць антыдэмпінгавае расследаванне па пастаўках арматурнай сталі.

Паводле словаў Алесіка, БМЗ пастаўляе арматуру ў асноўным на рынкі Блізкага Усходу і Афрыкі.

Мінгандаль ЗША абвясціў, што будзе праводзіць антыдэмпінгавае расследаванне па пастаўках арматурнай сталі з Беларусі, Кітая, Інданезіі, Латвіі, Малдовы, Польшчы і Украіны. Гаворка, у прыватнасці, ідзе пра сталёвую арматуру, у дачыненні да паставак якой ЗША ўвялі антыдэмпінгавыя санкцыі яшчэ ў 2000 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула