БЕЛ Ł РУС

Козік. Перазагрузка

7.06.2012 / 10:27

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі заклікаў Міжнародную арганізацыю працы «перазагрузіць адносіны ў мэтах адчувальнага руху наперад».

Пра гэта ён заявіў у сваім выступе на пленарным пасяджэнні 101-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы, паведамляе прэс-служба ФПБ.

Паводле Козіка, «палітыка абмежаванняў не прынесла карысці, яна вядзе ў тупік». Ён сказаў, што «сёння працоўныя Беларусі заклікаюць да аднаўлення паўнавартаснага тэхнічнага супрацоўніцтва МАП з Рэспублікай Беларусь».

У 2007 годзе за парушэнні правоў прафсаюзаў ЕС прыпыніў для Беларусі рэжым гандлёвых прэферэнцый. Гэта павысіла на 3% экспартнае мыта для беларускіх тавараў. Каб вярнуць прэферэнцыі, беларускія ўлады павінны выканаць 12 рэкамендацый МАП. У прыватнасці, яны павінны даць незалежным прафсаюзам магчымасць рэгістраваць свае першасныя арганізацыі, даць ім права працаваць нароўні з афіцыйнымі прафсаюзамі, спыніць пераслед грамадзян паводле прафсаюзнай прыналежнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула