БЕЛ Ł РУС

Віцьбіч здзейсніў самагубства на вачах дзвюх дзяўчат

7.06.2012 / 11:38

Мужчына здзейсніў акт самаспалення, пасварыўшыся з сужыцелькай. У ходзе бурнага высвятлення адносін жанчына заявіла, што выкліча міліцыю, а мужчына ў адказ паабяцаў, што падпаліць сябе.

Супрацоўнікам міліцыі, што прыбылі на месца здарэння, гутарыць з дэбашырам прыйшлося праз зачыненыя дзверы, а затым у парыве гневу мужчына выканаў свае пагрозы: абліў сябе з каністры бензінам і падпаліў. Ратавальнікаў выклікала суседка.

Падчас інцыдэнту ў іншым пакоі знаходзіліся дзве дзяўчыны-студэнткі, якія здымалі тут жылплошчу, па зразумелых прычынах яны баяліся яе пакінуць. Супрацоўнікі МНС праз акно па аўталесвіцы выратавалі іх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула