БЕЛ Ł РУС

Міліцыя шукае міліцыянера-зайца, злоўленага кантралёрам

8.06.2012 / 13:47

«Без увагі гэта відэа не застанецца».

ГУУС Мінгарвыканкама праводзіць праверку па факце размешчанага ў інтэрнэце відэа пра тое, як кантралёр злавіў у грамадскім транспарце безбілетнага міліцыянера, паведаміў прэс-сакратар сталічнай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

«Без увагі гэта відэа не застанецца», — заявіў ён.

Ластоўскі сказаў, што высвятляюцца акалічнасці гэтага — калі і дзе гэта здарылася, а таксама асоба супрацоўніка міліцыі.

Ролік, што з’явіўся на youtube.com, быў размешчаны на шэрагу беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула