Кіроўца легкавіка забіў дваіх пешаходаў у Баранавіцкім раёне
Кіроўца легкавога аўтамабіля здзейсніў наезд на двух пешаходаў у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Інцыдэнт адбыўся 10 чэрвеня на11-м км дарогі Баранавічы — Палонка.
Кіроўца легкавога аўтамабіля на смерць збіў пешаходаў, якія рухаліся ў спадарожным кірунку па краі дарогі. Загінулі жанчына 1951 года нараджэння і мужчына 1955 года нараджэння. Святлоадбівальных элементаў на іх не было. Прычыну аварыі зараз высвятляюць спецыялісты.
Акрамя таго, учора ў Бярозаўскім раёне аўтамабіль урэзаўся ў апору моста. У выніку аварыі загінулі мужчына і жанчына.