БЕЛ Ł РУС

У Чылі пратэстуюць супраць фільма пра Піначэта

11.06.2012 / 10:15

У Чылі праходзяць маштабныя акцыі пратэсту актывістаў левых рухаў, звязаныя з паказам фільма ў памяць пра былога кіраўніка дзяржавы генерала Аўгуста Піначэта ў сталіцы краіны Сант'яга.

Падчас масавых беспарадкаў 60 чалавек былі затрыманыя, 22 пацярпелі, паведамляе Frаnce 24.

Прыхільнікі памерлага ў 2006 годзе Аўгуста Піначэта, у тым ліку яго ўнук, сабраліся пад аховай карабінераў ў адным з гарадскіх тэатраў, каб паглядзець дакументальны фільм пра генерала. Амаль 3 тысячы праціўнікаў былога дыктатара паспрабавалі сарваць мерапрыемства, яны атачылі будынак і скандавалі: «Забойца!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула