Канфуз: Прэм'ер Брытаніі забыў дачку ў пабе
«Я думаў, яна думала».
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран і яго жонка прызналіся, што на час пакінулі сваю васьмігадовую дачку без нагляду, забыўшыся яе ў пабе.
Кэмераны разам з дзецьмі абедалі непадалёк ад загараднай рэзідэнцыі прэм'ер-міністра. Кожны з'ехаў адтуль на сваёй машыне разам з целаахоўнікамі, думаючы, што дзяўчынка знаходзіцца ў іншым аўтамабілі.
Зразумеўшы, што дачкі няма ў ніводнай з машын, Кэмеран паімчаў назад у паб, дзе і забраў дачку Нэнсі.