БЕЛ Ł РУС

КДБ у Брэсцкай вобласці знішчыў тры схроны чорных капальнікаў

11.06.2012 / 12:06

Упраўленнем КДБ па Брэсцкай вобласці ў маі выяўлены тры схроны чорных капальнікаў.

Як паведаміў кіраўнік прэс-службы ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці Міхаіл Шаркоўскі, 11 мая, паводле інфармацыі УКДБ, у лясным масіве паблізу вёскі Лясная Баранавіцкага раёна групай размініравання вайсковай часці 7404 у такім схроне было знойдзена і знішчана 16 боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны: тры артснарады, граната РГ-42, дзве гранаты Ф-1 і дзесяць узрывальнікаў да іх.

«Аналагічны выяўлены чэкістамі схрон з 394 патронамі ў стужках калібру 7,62 мм і артснарадам калібру 76 мм часоў Вялікай Айчыннай вайны знішчаны 21 мая групай размініравання вайсковай часці 5526 у лясным масіве паблізу вёскі Доўбізна Камянецкага раёна.
28–29 мая, паводле інфармацыі УКДБ, у лясным масіве паблізу вёскі Смаляніца Пружанскага раёна сапёры ў схроне чорных капальнікаў знайшлі і знішчылі тры артылерыйскія снарады калібру 76 мм, мінны ўзрывальнік МВЗ-57 і больш чым 100 патронаў рознага калібру таксама часоў Вялікай Айчыннай вайны», — дапоўніў Шаркоўскі.

Паводле яго слоў, вынікам рэалізацыі ўпраўленнем КДБ па Брэсцкай вобласці мер па барацьбе з незаконным абаротам зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў у маі стала выяўленне і канфіскацыя 10 адзінак агнястрэльнай зброі, 13 гранат, 10 мін і снарадаў, 819 патронаў рознага калібру.

«Так, 2 мая ў жыхара вёскі Замашаны Жабінкаўскага раёна знойдзены і канфіскаваны дзве вінтоўкі, два пнеўматычныя пісталеты, састаўныя часткі да агнястрэльнай зброі часоў Вялікай Айчыннай вайны. 3 мая ў ходзе правядзення планавых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у жыхароў Брэста і Брэсцкага раёна супрацоўнікамі ўпраўлення знойдзены і канфіскаваны сродкі паражэння сучаснай вытворчасці: малакаліберная вінтоўка, абсталяваная прыладай для бясшумнай стральбы, аптычным прыцэлам, а таксама ручка, якая страляе, калібру 5,6 мм з 8 патронамі да яе», — адзначыў Шаркоўскі.

Па матэрыялах УКДБ Ленінскім раённым аддзелам Следчага камітэта Брэста і Брэсцкім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да дзвюх асоб, якія незаконна захоўвалі сродкі паражэння, распачаты крымінальныя справы за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула