БЕЛ Ł РУС

Віктарына да дня народзінаў мультфільма «Будзьма беларусамі!» (каштоўныя прызы)

13.06.2012 / 12:23

Зусім нядаўна анімацыйнаму фільму «Будзьма беларусамі!» споўніўся год.

Калі хтосьці яго яшчэ не паглядзеў, то мае выдатную нагоду зрабіць гэта, бо сёння мы хочам вызначыць, хто з гледачоў быў самым уважлівым і кемлівым. Проста адкажыце на пяць пытанняў па змесце мульціка і атрымайце прызы ад кампаніі: саколкі, торбы, дыскі! Правілы ўдзелу ў віктарыне простыя. Дашліце правільныя адказы на пытанні, прыведзеныя ніжэй, на скрыню razam@budzma.org, пазначыўшы ў тэме ліста «Віктарына па мультфільме». Адказы прымаюцца да наступнай серады ўключна (20 чэрвеня 2012). Пераможцаў мы абвесцім 22 чэрвеня.

Пераможцаў чакаюць:

Першыя дзесяць чалавек — набор: саколка + торба + мультымедыйны дыск з цікавосткамі ад кампаніі.

Яшчэ дзесяць чалавек — набор: торба + мультымедыйны дыск з цікавосткамі ад кампаніі.

Усіх астатніх — мультымедыйны дыск з цікавосткамі ад кампаніі.

Дарэчы, калі вы не бачылі, дык да дня народзінаў мультфільма «Будзьма беларусамі!» мы выпусцілі маляванку «Будзьма беларусікамі!», якую можна спампаваць тут, а таксама выклалі ў сеціва песню ў выкананні Лявона Вольскага і Вінсэнта.

А вось і пытанні!

1. Каго заглушае сваёй песняй Мулявін?

2. Прывядзіце прыклад рэкурсіі з мультфільма.

3. Якая сувязь паміж ваўком у латах і Кастусём Каліноўскім?

4. Якія французскія словы ёсць у мультфільме?

5. Як называўся цмок з мультфільма?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула