БЕЛ Ł РУС

Аднаўляюцца беларускія танцавальныя вечарыны ў «Жар-птушцы»

13.06.2012 / 12:58

СГ

14 чэрвеня. Парк Горкага. 19.00.

Увага! Для тых, хто танчыць! Аднаўляюцца вечарыны ў «Жар-птушцы», ад 14 чэрвеня!

Як звычайна, ад 19.00 да 22.30. Ці будзе працяг, памяркуем на вечарыне. Радыя бачыць усіх.

У праграме: беларускія і еўрапейскія танцы —

юрачка, кракавяк, ойра, падэспань, полька-матылёк, лявоніха, млын, грачанікі, верабей, матлёт…

Калі вы нават ніколі не танчылі беларускія танцы, але хочаце навучыцца — прыходзьце і навучыцеся!

Нацыянальныя строі і мовы вітаюцца. Але дрэс-коду, як такога, няма — абы вам было зручна і не горача. Істотная парада:

выбірайце не коўзкі абутак.

Кавярня «Жар-птушка» знайходзіцца ў парку Горкага, блізка плаціны. Гэта каля метро Плошча Перамогі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула