БЕЛ Ł РУС

Па Літве бадзяецца мядзведзь з Беларусі — фотафакт

13.06.2012 / 13:12

Даўжыня пярэдняй лапы склала 18, шырыня - 15 см, даўжыня задняй лапы - 26, а шырыня - 13 см.

Тыповы беларускі мядзведзь

Адбітак яго лапы.

Ходзіць ён па Свянцянскім раёне.

У пачатку лета бурыя мядзведзі часта заходзяць у раёны Усходняй Літвы, што мяжуюць з Беларуссю. Гэта жывёлы, якія прыходзяць з беларускіх лясоў; іх можна ўбачыць нячаста, затое можна выявіць сляды іх знаходжання ў лесе.

У пачатку чэрвеня гэтага года Рымантас Кугелявічус знайшоў след дарослага бурага мядзведзя ў Свянцянскім раёне, у Крашуоне. Ляснік і фатограф Рымантас Налівайка праверыў паведамленне, сфатаграфаваў і памераў сляды лап мядзведзя.

Даўжыня пярэдняй лапы склала 18, шырыня - 15 см, даўжыня задняй лапы - 26, а шырыня - 13 см.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула