БЕЛ Ł РУС

Кіболы прапаноўвалі расейцам махач за горадам, але атрымалі адмову

13.06.2012 / 13:18

СГ

Вынікі варшаўскай бітвы: затрымана 184 хуліганы.

Большасць з іх — палякі (156) і расейцы (25), але ёсць і венгр, іспанец і алжырац.

Польскія СМІ паведамляюць, што ў падзеях ў Варшаве найбольшы ўдзел бралі фанаты «Ягелоніі» (Беласток), «Леха» (Познань) і «Легіі» (Варшава). Яны стэлефаноўваліся з расейцамі, каб сустрэцца за горадам, але атрымалі адмову. У выніку яны напалі на расейскіх фанатаў у раёне моста Панятоўскага і вуліцы Новы Свет у цэнтры Варшавы і атрымалі адпор. Біліся п’яныя кіболы і між сабой. Каб асцюдзіць гарачыя галовы, польская паліцыя ўжыла «водныя гарматы» — так па-польску называюць вадамёты.

Агрэсію праяўляла малая доля фанатаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула