БЕЛ Ł РУС

Баскетбол. Беларускі стартавалі з перамогі

13.06.2012 / 23:03

Жаночая баскетбольная зборная Беларусі 13 чэрвеня ў мінскім Палацы спорту з лікам 51:47 перамагла каманду Венгрыі ў стартавым матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы.
Лепшымі ў складзе гаспадынь сталі Анастасія Верамеенка (12 ачкоў) і Кацярына Сныціна (10).

Гэта быў першы афіцыйны матч беларусак пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера літоўца Рымантаса Грыгаса. Пры падрыхтоўцы да кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы зборная правяла восем спарынгаў і перамагла ў сямі з іх.

Акрамя Венгрыі саперніцамі беларусак у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы будуць Партугалія, Ізраіль і Украіна. Наступны матч адборачнага турніру кантынентальнага першынства беларускі правядуць 16 чэрвеня ў гасцях супраць партугалак.

Наступны дамашні матч каманды Грыгаса — 20 чэрвеня з ізраільцянкамі.

У фінальны этап чэмпіянату Еўропы, які пройдзе летам 2013 года ў Францыі, выйдуць па дзве лепшыя каманды кожнай з адборачных груп.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула