У Расіі новы Марш мільёнаў прызначаны на 15 верасня
Расійская апазіцыя дамовілася наконт даты чарговай пратэстнай акцыі Марш мільёнаў.
"Толькі што скончыўся аргкамітэт маршу. Прынята рашэнне правесці яго 15 верасня ва ўсіх рэгіёнах Расіі", -- сказаў Інтэрфаксу лідар "Левага фронту" Сяргей Удальцоў.
Як сказаў Удальцоў, на працягу лета актывісты апазіцыі плануюць наведаць суб'екты федэрацыі, дзе маюць намер агітаваць грамадзян за ўдзел у Маршы мільёнаў.