БЕЛ Ł РУС

Шведы білі варатару ў азадак + фота

15.06.2012 / 12:42

Гульцы «Трэ Крунур» вынайшлі незвычайны спосаб зняць стрэс пасля паразы ад Украіны.

Пасля паразы ад Украіны (1:2) у матчы першага кола групавога этапу чэмпіянату Еўропы, гульцы зборнай Швецыі, былі засмучаныя.

На наступны дзень шведы прыйшлі на трэніроўку і прадэманстравалі найцікавейшы спосаб здымання стрэсу. Запасны галкіпер каманды Ёхан Віланд агаліў азадак, стаў да сценкі і нахіліўся.

Астатнія гульцы ўзялі па мячу і пачалі па чарзе наносіць магутныя ўдары па «браме» галкіпера. Даволі хутка асноўны склад шведскай зборнай павесялеў.

Такі метад аднаўлення псіхалагічнай упэўненасці хутка распаўсюдзіўся ў інтэрнэце і выклікаў шмат спрэчак і дыскусій.

У прыватнасці, прэм'ер-міністр Швецыі Фрэдрык Рэйнфельт выказаў абурэнне, заявіўшы, што справа нагадвае рознага роду сэксуальныя дамаганні.
Напэўна, насамрэч ён быў незадаволены тым, што футбалісты так лёгка раскрываюць свету сакрэты народнай медыцыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула