БЕЛ Ł РУС

Жудаснае ДТЗ пад Міром: відавочцы паведамляюць пра загінулых — фота і відэа

15.06.2012 / 20:33

Грузавік літаральна разарвала на дзве часткі, другую машыну вельмі моцна скамячыла

Скрыншот з відэа.

Сур’ёзная аварыя адбылася сёння ўвечары на пад’ездзе да мястэчка Мір у Гродзенскай вобласці.

Як распавялі парталу Interfax.by відавочцы, у ДТЗ удзельнічалі грузавы фургон і легкавы аўтамабіль. Грузавік літаральна разарвала на дзве часткі, другую машыну вельмі моцна скамячыла, больш за ўсё пацярпела пярэдняя частка.

Відавочцы паведамляюць таксама пра загінулых у аварыі: на дарозе ляжалі целы, ратавальнікі накрылі іх курткамі. Машын хуткай дапамогі, па словах чытачоў, відаць не было.

Нагадаем, сёння аб’яўлена штармавое папярэджанне: увесь дзень па краіне навальніцы з залевамі. Магчыма, аварыя стала вынікам цяжкіх умоў надвор’я.

Відэа forum.onliner.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула