БЕЛ Ł РУС

Пасля навальніцы: Украіна прайграла Францыі 0:2

15.06.2012 / 21:48

nn.by

Матч быў прыпынены на 56 хвілінаў з прычыны магутнай навальніцы ў Данецку.

І аднавіўся толькі, а 20-й. Суддзя на гэты час адвёў каманды ў падтрыбунныя памяшканні — далей ад бяды.

Магчыма, украінцы перагарэлі за гэты час, і выйшлі паўторна на поле стомленымі. Францыя перамагла 2:0 (Менез, 53, Кабай, 56).

А 22-й у Кіеве пачнецца матч Англія — Швецыя, з прычыны затрымкі гульні ў Данецку яго пачатак змешчаны на 15 хвілін.

У суботу на Еўра-2012 стартуе трэці тур. У 21:45 гуляюць Расія — Грэцыя (Варшава), Чэхія — Польшча (Уроцлаў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула