Лукашэнка: «Мы навучыліся праводзіць выбары як свята для беларускага народа»
«Парламенцкія выбары» прызначаныя на 23 верасня.
«Мы навучыліся праводзіць выбары як свята для беларускага народа. Давайце яшчэ раз зробім гэтае свята. Гэты дзень павінен быць святам для людзей», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак на нарадзе, прысвечанай выбарам, якую сам і правёў.
«Незаконныя дзеянні, палітычныя правакацыі, накіраваныя на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне, павінны неадкладна спыняцца, а вінаватыя — несці устаноўленую адказнасць», — сказаў Лукашэнка.У перакладзе на зразумелую мову гэта азначае, што палітычная канкурэнцыя на выбарах будзе дапушчаная толькі ў межах, вызначаных лукашэнкаўцамі. На папярэдніх выбарах перамагалі толькі праўладныя кандыдаты.
Ён растлумачыў, што мае на ўвазе: не будуць дазваляцца вулічныя акцыі пратэсту, а ў выбарчыя камісіі будуць уключаць толькі «надзейных людзей».
«Задача праваахоўных органаў — не дапусціць перарастання перадвыбарных сустрэч у такія [вулічныя] мерапрыемствы», — падкрэсліў Лукашэнка.
«Прадстаўнікоў партый, незалежна ад іх палітычных поглядаў, што годна зарэкамендавалі сябе пры правядзенні ранейшых выбарчых кампаній, трэба ўключаць у склад выбаркамаў». «Тыя ж, хто раней спрыяў дэзарганізацыі выбараў, не павінны атрымаць другога такога шанцу», — заявіў ён.
«Парламенцкія выбары» ў Беларусі пройдуць 23 верасня.Аб гэтым паведаміў Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА.
Першы склад палаты прадстаўнікоў быў прызначаны ў канцы 1996 г. з ліку
Нагадаем, што 8 чэрвеня 2012 г. на нарадзе з кіраўнічкай ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, Лукашэнка заявіў:
«Я да гэтага часу лічу, што мы сёлета не павінны ні пад каго падладжвацца. Вы ўжо пераканаліся па мінулых нашых такіх мерапрыемствах, што падзякі мы ад гэтага не атрымаем.Ды і не трэба нам ні ад каго падзякі. Нам трэба арыентавацца на ўласнае заканадаўства і Канстытуцыю, — падкрэсліў ён. — Мы парламенцкія выбары, як і іншыя, праводзім для сябе, для нашай дзяржавы, і народ павінен у сумленнай і канкурэнтнай барацьбе вызначыць, хто будзе працаваць у нашым парламенце».
Ярмошына тады заявіла, што выбарчае заканадаўства напярэдадні парламенцкіх выбараў больш мяняцца не будзе.«У студзені 2010 года ў выбарчае заканадаўства былі ўнесены змены, якія значна дэмакратызавалі выбарчы працэс у нашай краіне», — сказала кіраўніца ЦВК.