БЕЛ Ł РУС

Украінец абяцае выбегчы на поле голым

19.06.2012 / 01:14

Сяргей Гезгала

Такое абяцанне ён даў узамен за лайкі ў Вкантакце.

«Калі да заўтрашняга матчу Англія-Украіна гэты запіс набярэ 55555 сэрцайкаў, я голы выбегу на стадыён размахваючы сцягам Украіны і буду (пакуль мяне не зловяць) спяваць гімн!» — напісаў украінец Сяргей Мартыненка ў сваім рахунку ў сацыяльнай сетцы. І што ж? Не прайшло і пяці гадзін, як ён меў 60 000 сардэчкаў. Хлопец не спыніўся: «Дзецюкі, 100 тысяч, і я бяру сябра».

Груд сэрцаў расце на вачах. «200 тысяч, і ты бярэш аднакурсніц», — весяляцца інтэрнаўты.

Вкантакте — гэта аналаг Фэйсбука, сацыяльная сетка папулярная ў былым СССР.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула