БЕЛ Ł РУС

Пуцін і Абама абмеркавалі міжнародныя праблемы

19.06.2012 / 10:15

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт ЗША Барак Абама знайшлі шмат «кропак судакранання» па многіх міжнародных праблемах, у тым ліку па Сірыі.

«Мы пагаварылі пра міжнародныя праблемы, уключаючы сірыйскую, і знайшлі шмат агульных поглядаў», — сказаў Пуцін.

«Па ўсіх пытаннях мы працягнем нашы кантакты», — заявіў прэзідэнт Расіі.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з расійскім калегам заявіў аб неабходнасці спынення гвалту ў Сірыі.

«Мы пагадзіліся ў тым, што неабходна дамагчыся спынення гвалту ў гэтай краіне, што неабходны палітычны працэс, які прадухіліў бы грамадзянскую вайну і праліцьцё крыві», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Паводле яго словаў, лідары збіраюцца сумесна з міжнароднымі арганізацыямі і Кофі Ананам садзейнічаць вырашэнню гэтай праблемы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула