БЕЛ Ł РУС

У Баранавіцкім раёне патануў дзесяцігадовы хлопчык

19.06.2012 / 11:49

Трагедыя здарылася ў панядзелак у 18.30 на возеры непадалёк ад пасёлка Жамчужны. Хлопчык разам з двума аднагодкамі плаваў у возеры. Прыкладна на сярэдзіне вадаёма яны пачалі тануць. Мужчыны, якія лавілі з берага рыбу, ўбачылі гэта.

Яны паплылі да дзяцей і паспелі выратаваць двух з іх. Дзесяцігадовы хлопчык пайшоў пад ваду. Яго цела дасталі з возера вадалазы ратавальнай станцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула